Школьное научное общество "Ориентир"

«Праваслаўнае краязнаўства – жыватворная крыніца духоўнага ўзбагачэння»

23.10.2024
развернуть

Рэспубліканскія краязнаўчыя праваслаўныя чытанні навучэнцаў «Праваслаўнае краязнаўства – жыватворная крыніца духоўнага ўзбагачэння» адбыліся ў Мінску 23 кастрычніка 2024 года.

У рамках мерапрыемства адбылося пленарнае пасяджэнне, знаёмства з музеем і Крыптай Храма-помніка ў рамках экскурсійна-адукацыйнай праграмы.

Падчас работы секцый «Праваслаўнае краязнаўства – крыніца духоўнасці» і «Сакральныя аб’екты маёй малой радзімы» прайшлі прэзентацыі вынікаў дзейнасці навучэнцаў у кірунку праваслаўнага краязнаўства.

Мінскую вобласць прадстаўляў вучань нашай школы Цумараў Аляксей разам з кіраўніком Ярмольчыкам Андрэем Мікалаевічам.

свернуть
поделиться в:
Ещё в этом разделе