«Праваслаўнае краязнаўства – жыватворная крыніца духоўнага ўзбагачэння»
23.10.2024Рэспубліканскія краязнаўчыя праваслаўныя чытанні навучэнцаў «Праваслаўнае краязнаўства – жыватворная крыніца духоўнага ўзбагачэння» адбыліся ў Мінску 23 кастрычніка 2024 года.
У рамках мерапрыемства адбылося пленарнае пасяджэнне, знаёмства з музеем і Крыптай Храма-помніка ў рамках экскурсійна-адукацыйнай праграмы.
Падчас работы секцый «Праваслаўнае краязнаўства – крыніца духоўнасці» і «Сакральныя аб’екты маёй малой радзімы» прайшлі прэзентацыі вынікаў дзейнасці навучэнцаў у кірунку праваслаўнага краязнаўства.
Мінскую вобласць прадстаўляў вучань нашай школы Цумараў Аляксей разам з кіраўніком Ярмольчыкам Андрэем Мікалаевічам.